Звесткі аб арганізацыі
Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа — рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне, створанае ў 1921 годзе, якое з'яўляецца састаўной часткай Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
Асноўныя прынцыпы Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца: гуманнасць, бесстароннасць, незалежнасць, нейтральнасць, добраахвотнасць, адзінства, універсальнасць.
Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа - найбуйнейшае грамадскае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь, якое ажыццяўляе гуманітарную дзейнасць. Больш за 1 мільён членаў і больш за 19 тысяч валанцёраў - залаты фонд, бясцэнны чалавечы рэсурс. Дзякуючы іх удзелу сотні тысяч самых сацыяльна неабароненых грамадзян атрымліваюць неабходную дапамогу, не застаюцца сам-насам са сваёй бядой.
Членам Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства або замежны грамадзянін, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, дасягнуў шаснаццацігадовага ўзросту, раздзяляе мэты БТЧК, які прызнае і выконвае Статут БТЧК, што выплачвае штогадовы членскі ўзнос у памеры , устаноўленым Прэзідыумам БТЧК.
Сяброўства ў БТЧК адкрыта для кожнага чалавека, незалежна ад расы, полу, рэлігійнай, моўнай, класавай прыналежнасці або палітычных поглядаў.
4 мая 2012 года ў ААТ "Гродна Азот" была створана першасная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа і атрымана пасведчанне аб яе рэгістрацыі (рашэнне Гродзенскага гарвыканкама ад 30 красавіка 2012 года № 251). На сённяшні дзень у азотаўскай арганізацыі БТЧК знаходзіцца 880 чалавек.
Напрамкі дзейнасці Чырвонага Крыжа: