Матэрыялы ўяўляюць сабой палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы, якія складаюцца з поліаміду 6, напоўненага адрэзкамі шкляных нітак і мадыфікаванага алефінавымі супалімерамі. Матэрыялы захоўваюць эксплуатацыйныя ўласцівасці ва ўмовах паніжаных тэмператур і павышанай вільготнасці. Характарызуюцца:
- паніжаным водапаглынаннем,
- устойлівасцю да парэпання пры паніжаных тэмпературах,
- устойлівасцю да дзеяння ЎХ-выпраменьвання,
- атмасфератрываласцю,
- высокай механічнай і ўдарнай трываласцю
Матэрыялы добра зварваюцца ўльтрагукам і апрацоўваюцца механічным спосабам. Устойлівыя да дзеяння вуглевадародаў (гавы, бензіну і інш.), мінеральных алеяў, канцэнтраваных і слабых шчолачаў, слабых кіслот. Выпускаюцца па ТУ РБ 500048054.017-2002.
Гроднамід ПА6-ЛТ-СВ30В-1 Матэрыял выпускаецца афарбаваным у чорны колер.
Гроднамід ПА6-ЛТ-СВ30В-2 Адрозніваецца падвышанай трываласцю і марозаўстойлівасцю. Выпускаецца натуральнага колеру