Мінераланапоўненыя поліаміды прызначаны для вырабу метадам ліцця пад ціскам дэталяў, у тым ліку танкасценных, якія прымяняюцца ў машынабудаванні, аўтамабільнай прамысловасці, прыборабудаванні, вырабах тэхнічнага прызначэння, якія патрабуюць павышанай памернай дакладнасці і ўстойлівасці да караблення.
Матэрыялы характарызуюцца ізатропнасцю механічных уласцівасцяў па ўсіх кірунках, памернай стабільнасцю, падвышанай дэфармацыйнай цеплаўстойлівасцю, нізкім усаджваннем, дэкаратыўным вонкавым выглядам.
Пры перапрацоўцы забяспечваюць нізкі знос ліццёвых машын і аснасткі.
Мінераланапоўненыя поліаміды ўстойлівыя да дзеяння вуглевадародаў, мінеральных алеяў, канцэнтраваных і слабых шчолачаў, слабых кіслот.
Поліаміды мінераланапоўненыя выпускаюцца па ТУ РБ 500048054.024-2002.
Серыйна вырабляюцца наступныя маркі:
«Гроднамід ПА6-ТМ20П-Б»
«Гроднамід ПА6-ТМ20П-С»
«Гроднамід ПА6-ТМ20П» чорны
«Гроднамід ПА6-ТМ20-1-Б»
«Гроднамід ПА6-ТМ20-1-С»
«Гроднамід ПА6-ТМ20-1» чорны
«Гроднамід ПА6-ТМ20-1W» чорны
«Гроднамід ПА6-ВМ25П-3»
Абазначэнне марак складаецца з наступных блокаў:
ПА6 - абазначэнне палімера: поліамід-6;
ТМ / ВМ - мінеральны напаўняльнік: микратальк/ микраволластанiт;
20/25 - масавая доля напаўняльніка: 20% / 25%;
П - поліамід палепшанай якасці;
1, 3 - нумар рэцэптуры;
W - павярхоўная апрацоўка гранул матэрыялу воскам;
Б/З - адценне колеру неафарбаванага матэрыялу: Б - бэжавы, З - шэры.