Ліццёвыя палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы вырабляюцца на аснове поліаміду-6 з даданнем мадыфікуючых дабавак, якія паляпшаюць ліццёвыя характарыстыкі: якасць паверхні вырабаў, палягчэнне вымання гатовых вырабаў з прэс-формы, запаўненне прэс-формы.
Прызначаны для вырабу метадам ліцця пад ціскам вырабаў і дэталей тэхнічнага прызначэння для розных галін.
Характарызуюцца агульнымі ўласцівасцямі поліаміду-6. Устойлівыя да дзеяння вуглевадародаў, мінеральных алеяў, канцэнтраваных і слабых шчолачаў, слабых кіслот.
Ліццёвыя кампазіцыйныя матэрыялы выпускаюцца па наступных ТНПА:
1. Серыйна вырабляемыя па ТУ РБ 500048054.019-2003.
«Гроднамід ПА6-Л-211/311»
«Гроднамід ПА6-Л-211/311» чорны
«Гроднамід ПА6-Л-211/311» белы №201
«Гроднамід ПА6-Л-211/311» шэры №221
«Гроднамід ПА6-Л-211/311» жоўты №251
«Гроднамід ПА6-Л-211/311» аліўкавы №260
«Гроднамід ПА6-Л-212»
«Гроднамід ПА6-Л-213/313»
2. Серыйныя па ТУ BY 500048054.090-2009.
«Гроднамід ПА6-ЛП-211CW»