Антыфрыкцыйныя палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы прызначаны для выраба метадам ліцця пад ціскам розных дэталяў і вырабаў тэхнічнага прызначэння, якія працуюць ва ўмовах падвышаных механічных нагрузак у вузлах трэння з абмежаванай колькасцю змазкі або пры яе адсутнасці.
Антыфрыкцыйныя матэрыялы выпускаюцца па ТУ РБ 500048054.007-2002.
Серыйна вырабляюцца наступныя маркі:
«Гроднамід ПА6-ЛТА»
«Гроднамід ПА6-ЛТА-СВ5»
«Гроднамід ПА6-ЛТА-СВ30»
«Гроднамід ПА6-ЛТА150-СВ30П»
Абазначэнне марак складаецца з наступных блокаў:
ПА6 - абазначэнне палімера: поліамід-6;
ЛТА - ліццёвы тэрмастабілізаваны антыфрыкцыйны;
СВ5 / СВ30 - утрыманне шкловалакна: 5% / 30%;
150 - падвышанае ўтрыманне тэрмастабілізатара (150 ppm);
П - поліамід палепшанай якасці.